У Магілёве ствараюць "ідэалагічна правільны" браўзэр

У бліжэйшы час браўзэр мусіць выйсці на звязцы WebKit і Chromium.

Ён будзе хутчэй за іншых працаваць у беларускім інтэрнэце. Аналітыкі прадказваюць, што ў будучыні ім будуць карыстацца да 30% беларускіх інтэрнэт-карыстальнікаў.

Дарэчы, перад запускам у масы браўзэр мусіць быць узгоднены з аддзеламі ідэалогіі гарвыканкаму і аблвыканкаму. Таксама яго мусяць ухваліць Міністэрства адукацыі і Міністэрства сельскай гаспадаркі, паведамляе сайт 222.by.