У Магілёве ўсё спакойна, калі гучыць фанфара
Кожную суботу без пяці дванаццаць з гарадской ратушы Магілёва будзе гучаць фанфара. З гаўбца ратушы будзе граць гарніст.
Мелодыя будзе гучаць дзве хвіліны кожны тыдзень на працягу вясны, лета і восені. Па словах чыноўніцы гарвыканкаму Ірыны Жабаравай, фанфара будзе сімвалічна абвяшчаць, што ў Магілёве ўсё спакойна, добра і гараджане могуць спаць спакойна.
Жабарава таксама адзначыла, што фанфара была абраная ў межах міжнароднага фестывалю "Залаты шлягер" у мінулым годзе. Тады быў праведзены конкурс на лепшую фанфару горада Магілёва.