У Маладзечне збіраюць подпісы супраць скульптуры Адама і Евы

Скульптура складаецца з дзяўчыны і маладога хлопца, які трымае ў руках вянок. Сюжэт навеяны Купаллем. Аднак гэты спрадвечны сюжэт нечым абразіў некаторых маладзечанцаў.

Як паведаміла парталу Kraj.by кіраўнік духоўна-патрыятычнага аб'яднання "Светач" маладзечанскага Палаца культуры Ларыса Сысун, жыхары горада сабралі сто подпісаў супраць ўстаноўкі гэтага помніка. На думку падпісантаў, дзяўчына і хлопец на цэнтральнай плошчы – гэта неэтычна і не паспрыяе належнаму выхаванню моладзі.