У Маларыце злодзей наехаў на міліцыянта
Жыхар Маларыты заспеў злодзея, які краў будматэрыялы з яго дома, і выклікаў міліцыю.
Ахоўнікі парадку паспрабавалі затрымаць зламысніка. Аднак той пачаў уцякаць на "Фальксвагене" і наехаў на нагу камандзіра аддзялення Маларыцкага аддзелу аховы. Аўтамабіль праз нейкі час знайшлі, а вось яго гаспадара абвесцілі ў вышук.