У Маларыцкім раёне знайшлі звон, які шукалі паўстагоддзя

Яны выцягнулі 100-кілаграмовы звон на бераг і прывезлі ў Маларыту ды перадалі мясцоваму праваслаўнаму святару. Як піша газета "Рэспубліка", царкоўны звон знаходзіцца ў добрым стане і пасля рэстаўрацыі вернецца ў вёску Лукава.

Паведамляецца, што ў часы савецкай улады мясцовыя жыхары, каб выратаваць некалькі царкоўных званоў ад знішчэння, схавалі іх у возеры. Праз дзесяцігоддзі іх знайшлі, акрамя гэтага, самага апошняга.

Фота — bymedia.net