У Малдове патрабуюць вываду расійскіх міратворцаў
Каля ста жыхароў краіны ў аўторак правялі акцыю пратэсту ля міратворчага паста.
Гэта ўжо другая акцыя пратэсту мясцовых жыхароў пасля таго, як 1 студзеня расійскі міратворац смяротна параніў 19-гадовага грамадзяніна Малдовы. Хлопец праігнараваў патрабаванне ваенных спыніцца.
Удзельнікі акцыі перакрылі дарогу на Кішынёў і запатрабавалі ад уладаў краіны за тыдзень ліквідаваць усе пасты міратворчых сіл Расіі. У адваротным выпадку яны пагражалі зняць іх ўласнымі сіламі і выкінуць у Днестр, паведамляе ВВС.
Нагадаем, што расійскія вайскоўцы знаходзяцца ў зоне малдаўска-прыднястроўскага канфлікту з моманту распаду СССР.