У Мар’інай Горцы згарэла 100 тон ільну

Згарэла гэтак званая ільнотраста — сыравіна для вытворчасці ільновалокнаў. Пажар ахапіў плошчу ў 500 квадратных метраў. Супрацоўнікі МНС прыбылі на месца здарэння ўсяго праз некалькі хвілінаў пасля званка на лінію 101. Яны здолелі перадухіліць знішчэнне яшчэ 200 тон сыравіны, якая захоўвалася ў тым самым памяшканні.

Пацярпелых у выніку пажару не было. Яго прычына, а таксама памер матэрыяльнай шкоды вызначаюцца, паведамляе БЕЛТА.