У Маскве ахоўнік інтым-салона стрэлам у пахвіну забіў беларуса

Як паведамляе газета "Московский комсомолец", у прытон Валянцін адправіўся разам з сябрам. Пасля адпачынку мужчыны пажадалі падоўжыць забавы, але не сышліся ў кошце з арганізатарамі падпольнага бізнэсу. У выніку ахоўнік установы выштурхаў мужчынаў на вуліцу, а потым з абрэза стрэліў беларусу ў пахвіну і збег.

Ад атрыманых раненняў мужчына сканаў да прыезду "хуткай". Пры ім знайшлі 4 купюры па 1000 расійскіх рублёў, а таксама дзве бутэлькі шампанскага. Як стала вядома, ураджэнец горада Віцебску даўно жыве ў Маскве, у яго ёсць дачка і жонка.

Па факце здарэння распачатая крымінальная справа.

Фота — ria.ru