У Маскве праходзіць акцыя “Вялікае белае кола”

Пакуль невядома, ці замкнёнае кальцо цалкам, паведамляе Lenta.ru. На некаторых, апублікаваных у Твітары, здымках бачна, што людзі стаяць шчыльным ланцугом. На іншых бачна, што ланцуг удаецца замкнуць толькі пры дапамозе белай стужкі. Арганізатары акцыі сцвярджаюць, што Садовае кальцо ўсё ж замкнулі, аднак маскоўская паліцыя налічыла толькі 11 тысяч чалавек.

Між тым на Зубаўскім бульвары выстраіліся актывісты, у якіх на шыі вісяць ружовыя сардэчкі з надпісам “Пуцін любіць усіх”. Акрамя таго, з вокнаў дамоў некаторыя вывесілі сцягі ў падтрымку прэм’ера Уладзіміра Пуціна, які будзе ўдзельнічаць у выбарах прэзідэнта Расіі.