У Маскве застрэлілі палкоўніка Юрыя Буданава
Гэта адбылося ў пятніцу 10 чэрвеня каля адной з натарыяльных кантораў расійскай сталіцы.
Як адзначае РІА "Новости", злачынства адбылося прыкладна апоўдні па маскоўскім часе. Невядомы стрэліў у галаву мужчыну з пісталета, пасля чаго ўцёк на аўтамабілі Mitsubishi Lancer.
Буданаў атрымаў скандальную вядомасць у 2003 годзе. Тады яго асудзілі на 10 гадоў за выкраданне і забойства 18-гадовай чачэнкі Эльзы Кунгаевай. З-за кратаў палкоўніка вызвалілі ўмоўна-датэрмінова.