У Маскве затрымалі беларуса, які 14 гадоў хаваўся ад следства
У 1998 годзе Міхаіл Макараў учыніў ДТЗ, у якім загінуў чалавек. Праз 2 гады злачынца схаваўся ад суда і быў абвешчаны ў міжнародны вышук.
14 кастрычніка Міхаіл Макараў збіраўся ляцець у Франкфурт, але быў затрыманы ў маскоўскім аэрапорце “Шарамецьева”. Выявілася, што ён завочна асуджаны Віцебскім раённым судом за здзяйсненне ДТЗ, якое пацягнула смерць чалавека. З 2000 года Макараў знаходзіцца ў міжнародным вышуку.
Амаль дзень у дзень 14 гадоў таму, 16 кастрычніка 1998 года Маркараў учыніў аварыю на трасе Орша ― Віцебск. Ён выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з Volkswagen’ам. Кіроўца іншамаркі сканаў на месцы, а пасажыр атрымаў цяжкія траўмы. Пры гэтым на момант аварыі Макараў быў пазбаўлены правоў кіроўцы...
Зараз вырашаецца пытанне пра экстрадыцыю затрыманага ў Беларусь, паведамляе інфармагенцтва “Інтэрфакс-Захад”.
Фота: vitebsk.biz.