У матчы на Кубак Дэвіса Беларусь — Боснія і Герцагавіна лік пакуль 1:1
У пятніцу ў Мінску адбыліся два паядынкі матча другой Еўра-Афрыканскай групы.
Спачатку Дзмітрый Жырмант прайграў Амеру Дзелічу — 4:6, 4:6, 6:4, 5:7, у другім паядынку Уладзімір Ігнацік выйграў у Даміра Джумхура — 6:3, 7:6, 6:3.
У суботу адбудзецца парная сустрэча тэнісістаў. За беларускую зборную выступяць Максім Мірны і Аляксандр Буры, за Боснію і Герцагавіну — Амер Дзеліч і Таміслаў Бркіч. Пачатак а 15-й гадзіне. Два адзіночных паядынкі запланаваныя на нядзелю.