У Матчы зорак КХЛ згуляюць мінскія дынамаўцы і Калюжны
Скончылася галасаванне заўзятараў за стартавыя склады камандаў Озаліньша і Фёдарава на "Матч зорак КХЛ".
У каманду Озаліньша ўвайшлі два мінскія дынамаўцы — абаронца Ерэ Каралахці і нападнік Джэф Плат.
У хакейную каманду Фёдарава ўключаны беларускі нападнік Аляксей Калюжны, які цяпер гуляе за "Авангард".