У Мазыры жонка забіла былога мужа кувалдай

Як паведамляе "Интерфакс-Запад", жанчына магла забіць мужчыну "на глебе непрыязных адносін". Міліцыянты канфіскавалі кувалду, якой было ўчынена злачынства.

БЕЛТА дадае, што жанчына жыла з былым мужам у адной кватэры. Яго яна забіла пасля чарговай сваркі, якая стала "апошняй кропляй". Удар кувалдай жанчына нанесла, калі мужчына спаў.