У Мілан накіравалася 500 заўзятараў БАТЭ

Чакаецца, што ў сераду "жоўта-сіняя" тарсіда паб'е ўсе ранейшыя ўласныя рэкорды наведвальнасці матчаў у далёкім замежжы. Як распавёў намеснік генеральнага дырэктара ФК БАТЭ па маркетынгу і сувязях з грамадскасцю Віктар Хадасевіч, курс на Мілан ўзялі чатыры аўтобусы, у тым ліку адзін двухпавярховы. Акрамя таго, да "Сан-Сыра" маюць намер дабрацца яшчэ прыкладна трыста заўзятараў не толькі з Беларусі, але і з Польшчы, Чэхіі, Італіі і Швейцарыі.

Такім чынам, агульная колькасць прыхільнікаў барысаўчан на заўтрашнім матчы 3-га тура групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў складзе каля 500 чалавек, паведамляе прэс-служба БАТЭ.

Нагадаем, што гульня з БАТЭ “Міланам” будзе транслявацца у жывым эфіры Першага нацыянальнага тэлеканала. Пачатак у 21.35.