У Мінск прыбыла новая прадстаўніца Еўрасаюза

На пасаду кіраўніка прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Майра Мора была прызначаная 17 чэрвеня, паведамляе БелаПАН.

Раней Мора працавала паслом Латвіі ў Беларусі. Яна кар'ерны дыпламат з вялікім вопытам, валодае некалькімі мовамі, у тым ліку беларускай.

Пагадненне аб заснаванні ў Мінску прадстаўніцтва Еўракамісіі, якое пасля рэформы ў рамках Лісабонскай дамовы стала называцца прадстаўніцтвам ЕС, было падпісана ў Брусэлі ў сакавіку 2008 года. З моманту адкрыцця прадстаўніцтва яго ўзначальваў часовы павераны Жан-Эрык Хольцапфель.