У Мінск прывезлі кроплю крыві Папы рымскага
Таксама ў сталіцу даставілі насоўку Яна Паўла II.
Рэліквіі будуць выстаўленыя ў касцёле святых Сымона і Алены (Чырвоным касцёле). Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Рыма-каталіцкай царквы ў Беларусі.
Захавалася толькі невялікая ампула з крывёй Яна Паўла ІІ. У апошнія дні хваробы Святога Айца асабісты лекар пантыфіка ўзяў у яго кроў і перадаў у Цэнтр пералівання крыві рымскай клінікі "Bambino Gesu" для магчымага далейшага пералівання. Пераліванне не адбылося, і кроў захавалася ў чатырох невялікіх кантэйнерах.
Як паведаміў ксёндз-пробашч Чырвонага касцёла Уладзіслаў Завальнюк, рэліквіі знаходзяцца ў невялікім рэлікварыі. Цяпер яны выстаўляюцца на галоўным алтары. Але з цягам часу яны будуць захоўвацца ў бакавым алтары святыні, дзе ўжо больш за 6 гадоў знаходзяцца іншыя рэліквіі благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ.
Фота — Reuters