У Мінск прыязджае патрыярх Кірыл (абноўлена)
Візіт будзе аднадзённы — 14 кастрычніка.
Чакалася, што сёння, у дзень Пакрова Божай Маці кіраўнік Рускай праваслаўнай царквы адслужыць літургію ў Пакроўскім храме Мінска. Аднак праграма візіту раптоўна памянялася, інфармуе Радыё Свабода. Патрыяршы экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт, які прыбыў на літургію ў мінскую Свята-Пакроўскую царкву, сказаў, што патрыярха на свяце не будзе.
"Абставіны ўносяць свае змены і свяцейшы патрыярх прыедзе ў Мінск, але толькі крыху пазней за запланаваны час. Таму мы цяпер ўзнясём малітвы, памінаючы свяцейшага ўладыку і айца. А сам патрыярх далучыцца да нас пазней. Ён пад'едзе да Усясвяцкага храму, дзе ўзначаліць цырымонію адкрыцця помніка ў гонар свайго слаўнага папярэдніка патрыярха Аляксея другога", — сказаў патрыяршы экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт.
Прэс-служба Беларускай праваслаўнай царквы таксама не паведамляе пра сустрэчу патрыярха з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, якая планавалася пасля завяршэння візіту.