У мінскага хакейнага “Дынама” адабралі забітую шайбу

Сустрэча прайшла 26 снежня і завяршылася перамогай беларускага клуба з лікам 4:2. Спрэчны гол закінулі за 1 хвіліну 45 секунд да заканчэння трэцяга перыяду. Суддзя паказаў, што гол быў, маючы на ўвазе, што шайба перайшла лінію брамы ў той час, пакуль знаходзілася пад галкіперам. Паколькі факту пераходу лініі брамы галоўны арбітр дакладна не бачыў, ён звярнуўся да суддзі відэапаўтораў. Той меркаваў, што шайба ўсё ж трапіла ў браму і паведаміў гэта галоўнаму суддзі.

Аднак потым момант зноў разабралі і не знайшлі дакладнага пацвярджэння гола. За гэту памылкова залічаную шайбу суддзяў прыцягнуць да дысцыплінарнай адказнасці, інфармуе БелаПАН.