У мінскай вучэльні раптоўна памёр малады баскетбаліст
Пра трагічнае здарэнне паведаміла Беларуская федэрацыя баскетбола.
15-гадовы Сяргей Жук раптоўна памёр 5 лютага пасля ранішняй трэніроўкі ў Рэспубліканскай вучэльні алімпійскага рэзерву. Прычыны смерці высвятляюцца.
Юнак быў гульцом баскетбольнай кадэцкай зборнай U-16, у дзіцяча-юнацкай лізе выступаў за каманду "Цмокі-Мінск-97".
Сяргея Жука пахавалі сёння ў яго родным горадзе — Вілейцы.

Фота — nn.by, bbf.by