У мінскіх кінатэатрах пачнуць паказваць “пахучыя” фільмы
Аб гэтым расказаў генеральны дырэктар "Кінавідэапракат" Васіль Коктыш.
Па яго словах, кожны глядач пры ўваходзе ў кінатэатр будзе атрымліваць адмысловыя карткі, якія выдаюць пэўны пах. Характэрна, што пах будзе адчуваць толькі той, хто адкрые картку, паведамляе БелТА. На ўсю залю ён распаўсюджвацца не будзе. Васіль Коктыш таксама запэўніў, што 4D тэхналогія мае адпаведныя сертыфікаты і не выклікае алергічную рэакцыю.