У мінскім Батанічным садзе расквітнела "трупная кветка"
Трупная кветка (Amorphophallus titanum) — адна з самых рэдкіх на Зямлі.
Для батанічных садоў усяго свету распусканне аморфафалуса — вялізная падзея, на якую нават з'язджаюцца турысты.
Як пішуць аматары кветак у сацыяльных сетках, кветка мае вельмі моцны спецыфічны пах гніючага мяса — гэтак яна прываблівае мух і жукоў для апылення. Работнікі мінскага Батанічнага саду запрашае паглядзець і панюхаць гэткае дзіва. Праўда, для "ўражлівых насоў" рэкамендуецца прыхапіць з сабою насоўку.
Дарэчы, цікаўным варта паспяшацца: кветка жыве толькі трое сутак. Уваходны квіток у аранжарэю каштуе 20 тысяч рублёў (студэнцкі — удвая менш).
Фота — tunnel.ru