У мінскім Dankoff Club выявілі прастытуцыю

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на следчых, падазроныя з 2006 года па цяперашні час па месцы працы выкарыстоўвалі заняткі прастытуцыяй у карыслівых мэтах. Таксама яны давалі памяшканні для занятку прастытуцыяй.

Следчыя правялі ператрусы па месцы жыхарства і працы падазроных, дапыталі сведкаў. Мастацкі кіраўнік Dankoff Club затрыманы.

Фота — прынтскрын з сайта Dankoff Club