У мінскім дэльфінарыі хлопчык зваліўся да дэльфінаў
Здарэнне адбылося пасля прадстаўлення, калі ахвочыя фатаграфаваліся з удзельнікамі шоў.
Як перадае interfax.by, маленькі хлопчык, якому з выгляду было каля трох гадоў, зваліўся ў тэхналагічную адтуліну. Работнікі дэльфінарыя кажуць, што дзірку не агарадзілі, бо не ўяўлялі, што ў такую маленькую адтуліну можа хтосьці зваліцца.
Дарэчы, следам за дзіцем у ваду скокнуў яго бацька. Сур'ёзных траўмаў дзіця не атрымала, але перажыло псіхалагічны шок. Работнікі дэльфінарыя прапанавалі правесці з ім бясплатныя сеансы дэльфінатэрапіі.
Фота: holiday.by