У мінскім "Дынама" нарвежскі брамнік заробіць у 4 разы больш, чым дома

Пра гэта хакеіст распавёў у інтэрв'ю газеце "Прессбол". У мінулым сезоне Хаўген зарабіў 40 тысяч долараў без уліку падаткаў. У Мінску яму паабяцалі заробкі ў чатыры разы большыя. 


Праўда, для Хаўгена стала сюрпрызам, што ў Беларусі сярэдні заробак да крызісу быў толькі 500 долараў у месяц. Спартовец выказаў надзею, што неўзабаве эканамічныя праблемы вырашацца.