У мінскім метро не могуць злавіць прыблудную котку

Як піша "Камсамолка", жаласнае каўканне першымі пачулі пасажыры на станцыі "Плошча Леніна" ўвечары ў сераду. Гукі даносіліся то з-пад платформы, то з тунэлю да самага закрыцця метро. Супрацоўнікі станцыі спрабавалі выратаваць жывёлу, вабілі яе ежай, калі котка паказвалася на вочы. Але ўсе спробы былі марнымі.
Як жывёла апынулася ў небяспечнай зоне, незразумела. Магчыма, хтосьці з пасажыраў перавозіў котку не ў спецыяльным кантэйнеры, а ў руках ці торбе, і яна выскачыла.
Супрацоўнікі метро кажуць, што ўдар токам ёй не пагражае. Адзіная для яе пагроза — патрапіць пад цягнік. Яны не губляюць надзеі злавіць жывёлу і выпусціць на волю.