У мінскім метро загінуў мужчына, які кінуўся пад цягнік

Як паведамляе БЕЛТА, мужчына загінуў. Сведкі кажуць, што на выгляд яму 35-40 гадоў. Рух на Аўтазаводскай лініі метро быў спынены прыблізна на паўгадзіны.

Нагадаем, папярэдні выпадак скокаў пад цягнік адбыўся 19 траўня на станцыі "Няміга", таксама на Аўтазаводскай лініі. Тады загінуў 37-гадовы мужчына. Cёлета людзі некалькі разоў падалі на рэйкі і пад цягнікі мінскага метро і ў сакавіку.

Фота — beltransport.by