У мінскім метро працуюць міліцыянты ў цывільным

Па яго словах, у свеце метро прызнанае самым неабароненым месцам, дзе можна здзейсніць тэракты. Чыноўнік адзначыў, што пасля 11 красавіка 2011 года ў сталічным метро стала больш супрацоўнікаў міліцыі.

Акрамя таго, у час пік працуюць аператыўныя работнікі ў цывільным. Па словах Полудня, якія перадае БелаПАН, такія міліцыянты ездзяць у метро і ўважліва прыглядаюцца да людзей.