У Мінскім раёне ўжо два тыдні шукаюць міліцыянта
Апошні раз яго бачылі 16 сакавіка ў кавярні ў вёсцы Прымор’'е, дзе ён адпачываў у кампаніі.
Супрацоўніку аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Мінскага РУУС 22 гады, ён ураджэнец Нясвіжскага раёна.
Сярод версій знікнення — няшчасны выпадак (вёска Прымор’е знаходзіцца паблізу Заслаўскага вадасховішча) і гібель у выніку дарожна-транспартнага здарэння, паведамляе БелаПАН.