У Мінску абмяркуюць беларуска-амерыканскі культурны дыялог

Яго назва — “Беларуска-амерыканскі культурны дыялог: стратэгія развіцця”. Мерапрыемства ладзіць Цэнтр міжкультурнага дыялогу пры падтрымцы амбасады ЗША і з удзелам міжнароднага фонду “Залатая спадчына Віцебска”.

Як інфармуе Цэнтр міжкультурнага дыялогу, у сустрэчы возьмуць удзел прадстаўнікі інтэлектуальнай і творчай эліты, дыпламаты, святары і біскупы хрысціянскіх канфесій, кіраўнікі міжнародных арганізацый, кіраўнікі бізнес-асацыяцый і генеральныя дырэктары беларуска-амерыканскіх прадпрыемстваў.

Фота — belta.by