У Мінску абмяркуюць, якім павінен быць сучасны ўніверсітэт

Нагодай для мерапрыемства стала кніга з аднайменнай назвай Паўла Баркоўскага і Уладзіміра Мацкевіча. Сабраныя пад адной вокладкай тэксты двух філосафаў даюць два розныя погляды на пытанне "Якім быць сучаснаму ўніверсітэту ў Беларусі?"

У дыскусіі прымуць удзел метадыст Цэнтра праблем развіцця адукацыі БДУ Міхаіл Гусакоўскі, дацэнт Дэпартамента філасофіі ЕГУ Андрэй Лаўрухін, старшыня праўлення Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы Дзмітрый Карпіевіч, дацэнт кафедры рэлігіязнаўтва Інстытута тэалогіі БДУ Мікалай Сямёнаў.

Пачатак дыскусіі а 18.00 у галерэі “Ў”.