У Мінску адбудзецца адмысловае набажэнства за папу Бенедыкта XVI
28 лютага ў мінскай архікатэдры адбудзецца святая імша і малітва за папу Бенедыкта XVI.
Нагадаем, што ў гэты дзень а 22-й паводле мінскага часу Бенедыкт XVI пакіне пасаду біскупа Рыма. У межах набажэнстваў плануецца арганізаваць паказ апошніх публічных выступленняў пантыфіка.
Імша ў мінскай архікатэдры (плошча Свабоды, 9) распачнецца ў 18.30, паведамляе сайт Рыма-каталіцкай царквы ў Беларусі.
Фота — wanted-fs.com