У Мінску адкрываецца Калядны оперны форум

Сёння форум адкрыецца спектаклем маскоўскага тэатра імя Станіслаўскага “Травіята”. У партыі Віялеты — салістка гэтага тэатра, а таксама запрошаная зорка Парыжскай оперы і Ковент-Гардэна Хібла Герзмава. У наступныя дні пройдуць спектаклі Беларускай оперы — “Аіда”, “Снягурка”, “Севільскі цырульнік”. У іх возьмуць удзел запрошаныя вакалісты і музыканты.

Завершыцца Калядны оперны форум гала-канцэртам, які адбудзецца 20 снежня.