У Мінску аварыйна сеў расійскі "Боінг-767"

Як паведамляе РІА "Новости", самалёт належыць авіякампаніі "Расія". Ён ляцеў з грэцкага Радоса ў расійскі Санкт-Пецярбург. 


Паводле папярэдняй інфармацыі, на вышыні 10 тысяч метраў пілоты выявілі няспраўнасць — адмова падачы паліва ў правы рухавік самалёта. Пілоты запрасілі аварыйнай пасадкі ў Мінску.

 
На борце знаходзіліся 290 пасажыраў і 11 чальцоў экіпажа. Самалёт сеў нармальна. Пацярпелых пры пасадцы не было.