У Мінску цяпло ў кватэрах з'явіцца на наступным тыдні

"Калі не будзе нечаканасцяў з надвор'ем, у жылых дамах пачнем падключаць ацяпленне з сярэдзіны наступнага тыдня", — паведаміў начальнік упраўлення гарадской гаспадаркі і энэргетыкі Аляксандр Герасіменка.

У сувязі з прагнозам сіноптыкаў аб пахаладанні 11 кастрычніка пачнуць падключаць ацяпленне ў дзіцячых садках, школах, бальніцах. Летась гэта было зроблена 12 кастрычніка, а ў кватэрах пацяплела на наступны дзень, нагадвае БелаПАН.