У Мінску кіроўца Ford збіў мужчыну — абодва былі п'яныя
Здарэнне адбылося ў суботу ўвечары на вуліцы Кальцова.
48-гадовы мужчына пераходзіў вуліцу на чырвонае святло і патрапіў пад колы аўтамабіля Ford. Пацярпелы атрымаў шматлікія траўмы. Ён пазней патлумачыць свае дзеянні, што кепска бачыць левым вокам. Аднак медыкі дыягнаставалі ў яго алкагольнае ап'яненне.
Высветлілася, што п'яным быў і кіроўца. У яго крыві знайшлі 1,32 праміле алкаголю. Мужчына патлумачыў, што выпіў тры літры піва, пасварыўся з жонкай і вырашыў паехаць да бацькі. Сайт onliner.by адзначае, што ў снежні мінулага года яго пазбавілі правоў кіроўцы.
Фота — bymedia.net