У Мінску кватэры штомесяц таннеюць на 2-2,5%

Зніжэнне колькасці здзелак куплі-продажу кватэр звязана з дэвальвацыяй і складанасцямі з валютай. Таксама цяпер складана атрымаць крэдыт на кватэру. Іпатэку амаль цалкам згарнулі, нават нягледзячы на высокія стаўкі, адзначыў у інтэрв’ю БелаПАН дырэктар агенцтва “Твая сталіца” Віктар Давідовіч.

Кошты на кватэры на другасным рынку пачалі паступова зніжацца з красавіка. У доларавым выражэнні яны ідуць уніз на 2-2,5% штомесяц. Аднак рэзкае падзенне коштаў спецыялісты не прагназуюць, бо на першасным рынку пакуль стабільныя кошты, а аб’ёмы будаўніцтва змяншаюцца. Адпаведна, прапанова не расце і людзі ўсё адно вымушаныя набываць кватэры.