У Мінску міліцыянтам здалі "лішні" аўтамат Калашнікава
Сталічная міліцыя працягвае аперацыю "Арсенал".
У яе рамках у Першамайскі РУУС здалі некалькі адзінак агнястрэльнай зброі. Спачатку адзін з банкаў здаў "лішні" аўтамат Калашнікава і чатыры пісталеты, а пасля ў 56-гадовага мінчука забралі два паляўнічых наразных карабіны і паляўнічую стрэльбу. Супраць апошняга распачалі крымінальную справу і яму давялося раззброіцца, інфармуе БелаПАН.