У Мінску можа з'явіцца музей Васіля Быкава
Пра гэта паведаміў намеснік міністра культуры Тадэвуш Стружэцкі.
Ён выказаў спадзяванне, што гэтая перспектыва не расцягнецца на дзесяцігоддзі. Для гэтага трэба дакладна вывучыць літаратурную спадчыну пісьменніка, сабраць дастатковую колькасць музейных рэчаў і знайсці адпаведнае памяшканне, пераказвае словы чыноўніка "Народная воля".