У Мінску на 10 гадзін 8 кастрычніка абвешчаны суботнік
Пра гэта абвясціў Мінгарвыканкам.
Як інфармуе БЕЛТА, з 1 па 31 кастрычніка ў сталіцы праходзіць месячнік па ўборцы, добраўпарадкаванні і азеляненні сталіцы. Планеуцца, што суботнік пройдзе на 150 пляцоўках Мінску.
Напрыклад, грамадскія арганізацыі выйдуць на суботнік каля Нацыянальнай бібліятэкі. Супрацоўнікам Мінгарвыканкама выпалі дзве пляцоўкі — сквер каля тэатра оперы і балета, а таксама лячэбна-дыягнастычны корпус па вуліцы Энгельса.
Нагадаем, што на 8 кастрычніка прызначаны Народны сход.