У Мінску на 600 мільёнаў абакралі парк Перамогі

Як інфармуе тэлеканал "Беларусь-1", былі затрыманыя двое падазраваных. Падчас следства высветлілася, што страты ў дзесяць разоў большыя. Па справе праходзяць яшчэ тры чалавекі — жыхары Чэрвеньскага раёна. У тым жа парку яны разабралі на каляровыя металы яшчэ два фантаны. Нягледзячы на тое, што адна дэталь каштавала 17 мільёнаў, злодзеі прадавалі метал па 12 тысяч за кілаграм.