У Мінску на прыпынках з’явяцца электронныя табло

Прылады распрацавала прадпрыемства «Прамсувязь». Яно прыняло ўдзел і перамагло ў конкурсе «Мінсктранса». Распрацоўка табло пачалася ў 2011 годзе. Ужо можна пабачыць першыя экзэмпляры. Рэшту абяцаюць скончыць яшчэ сёлета, піша “Ежедневник”.

Прынцып працы электроннага табло просты. На ім будуць змяшчацца звесткi аб тыпе транспартнага сродку, нумары, назве канчатковага прыпынку маршруту. Таксама там адлюструецца час, што застаўся да прыбыцця на прыпынак бліжэйшага аўтобуса, альбо тралейбуса. 

Фота газеты "Рэспубліка".