У Мінску не ведаюць, што іх ваеннага аташэ выслалі з Украіны

Ён заявіў, што палкоўнік Каюк працягвае выконваць свае функцыі ў Кіеве, паведамляе агенцтва УНІАН. Раней у МЗС адмаўлялісыя каментаваць сітуацыю вакол дыпламатычнага скандала паміж Кіевам і Мінскам.

Нагадаем, што паводле інфармацыі ўкраінскага штотыднёвіка «Люстэрка тыдня» адбылася ўзаемная высылка дыпламатаў. Выданне сцвярджае, што у чэрвені з Мінска былі высланыя два супрацоўнікі пасольства Украіны ў Беларусі. У адказ Украіна выслала ваеннага аташэ Беларусі палкоўніка Каюка. Прычынай гэтага мог стаць ліст прэзідэнта Януковіча, накіраваны Лукашэнку ў якасці адказу на абвінавачванні ў “вашывасці”.