У Мінску невядомы падпаліў старадаўні дом (фота)

Пажарных выклікаў мінак, які заўважыў дым. Ратавальнікі лакалізавалі і патушылі пажар. У доме згарэла драўляная ашалёўка сцен.  Будынак з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю і знаходзіцца на рэканструкцыі. Менавіта таму на момант пажару нікога з жыхароў у там не было.

Зараз высвятляецца асоба падпальшчыка, паведамляе агенцтва БелТА.

Нагадаем, што ў Верхнім горадзе Мінска, дзе адбыўся пажар, ужо некалькі гадоў працягваецца рэканструкцыя. Улады горада запланавалі аднавіць большасць будынкаў пры гэтым надаўшы ім пачатковы выгляд.

Фота з блога Антона Матолькі.