У Мінску пабудуюць жыллё для замежных будаўнікоў?

Каб выканаць планы па будаўніцтве жылля ў сталіцы, давядзецца запрашаць у Мінск дадатковых работнікаў. Мікалай Ладуцька не выключае, што імі стануць будаўнікі з іншых краінаў.

Ладуцька: "Мы павінны выразна вызначыцца па рассяленні работнікаў. Павінны вызначыцца з бачаннем: гэта будуць замежныя рабочыя ці беларускія рабочыя. Павінна быць схема забудовы інтэрната гатэльнага тыпу для гэтых людзей".