У Мінску пакажуць невядомыя фотаздымкі Янкі Купалы

Гэта першая спроба навуковага апісання фатаграфій паэта. У каталогу прадстаўлены 206 адзінак захоўвання з фондавай калекцыі “Фотаздымкі Янкі Купалы. Янка Купала ў групавых фотаздымках”. Многія з фатаграфій маюць дарчыя надпісы, якія раскрываюць узаемаадносіны Песняра з вядомымі асобамі.

Выданне змяшчае як шырокавядомыя фатаграфіі першага народнага паэта Беларусі, так і ўнікальныя, якія публікуюцца ўпершыню, інфармуе “Наша Ніва”.

Пачатак прэзентацыі — а 17.00.