У Мінску прайшоў “Батл у кедах” (фота, відэа)
Фестываль па брэйк-дансе адбываўся 24 жніўня на летняй пляцоўцы Палаца Рэспублікі!
Гэта быў адборачны этап на легендарны чэмпіянат свету па брэйк-дансе Battle of the Year ў Францыі. Суддзямі выступалі bboy Lamine (Францыя), bboy Menno (Нідэрланды) і bboy AirDit (Нямеччына).
Пераможцы гэтага этапу, каманда Hunters, паедуць прадстаўляць нашу краіну на сусветны фінал Battle of the Year ў Монпелье, Францыя.











