У Мінску прайшоў сход валанцёраў-рэстаўратараў

Прадстаўнік супольнасці беларускіх валанцёраў, якія ўлетку аднаўлялі беларускія замкі, распавёў:

Цімох Акудовіч: "Унас хутчэй не злёт, а справаздача, бо ўсе валанцёры, якія ўдзельнічалі ў аднаўленні і захаванні і прыбіраннях помнікаў, проста не змесцяцца нават ў вельмі вялікую залу. Мы сёлета ўвесну зрабілі такі спіс-рэкламу такіх летнікаў і зараз увосень хацелі б паглядзець, што было зроблена за гэтае лета. І сёння каля 10 ініцыятываў у нас раскажуць, як яны правялі лета, як яны аднаўлялі, чысцілі, прыбіралі замкі ў Гальшанах, у Крэве, у Любчы і яшчэ ў некаторых месцах. Трэба ўдакладніць, гэта не цэнтралізаваная ініцыятыва, а гэта абсалютна самастойныя малыя і буйныя ініцыятывы, і кожная з іх збіраецца па-свойму, арганізоўваецца па-свойму. У сярэднім было ад 10 чалавек на такіх малых месцах-ініцыятывах, дзесьці да 60-70 на такіх раскопках, як, напрыклад, у вёсцы Лучна Полацкага раёна".