У Мінску праз піратэхніку згарэлі чатыры балконы

Пажар успыхнуў на шостым паверсе. Агонь спачатку перабраўся на сумежны балкон, а затым - на сёмы і восьмы паверхі. Выратавальнікі эвакуявалі 23 чалавекі, пацярпелых сярод іх няма.

Пажар ліквідавалі прыкладна за паўгадзіны. Вінаватага зараз высвятляюць, паведамляе БелТА.