У Мінску пройдуць беларуска-літоўскія міжведамасныя кансультацыі

4 сакавіка ў Мінску пройдуць беларуска-літоўскія міжведамасныя кансультацыі, удзел у якіх возьмуць прадстаўнікі знешнепалітычных ведамстваў, міністэрстваў унутраных спраў, пагранічных і мытных службаў абедзвюх дзяржаў, а таксама аблвыканкамаў Беларусі. Пра гэта паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.

Бакі абмяркуюць ход падрыхтоўкі да рэалізацыі пагаднення паміж урадамі дзвюх краін аб парадку ўзаемных паездак жыхароў памежных тэрыторый, а таксама іншыя пытанні, якія маюць узаемную цікавасць, паведамляе БелаПАН.